Саму верагоднасць аб’яднання Расіі і Беларусі ў адну дзяржаву абверг 10 студзеня Аляксандр Лукашэнка. Адначасова стала вядома, што ў гэты ж дзень міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў памочніку Дзяржсакратара ЗША, што Беларусь здымае абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску. Ці азначаюць словы кіраўніка Беларусі, што афіцыйны Мінск ставіць крыж як на паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, так і на будучым Саюзнай дзяржавы? Якія перспектывы адкрывае перад Беларуссю пацяпленне адносін з ЗША? Адкажуць палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.