Перамовы па Данбасе прапанавалі перанесці з Мінска ў сталіцу іншай краіны. З украінскага боку такое меркаванне гучала ўжо не адзін раз, але цяпер яно прагучала ад пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН Уладзіміра Ельчанкі. Ці гэта афіцыйная пазіцыя Кіева? Як заява адаб’ецца на іміджы Беларусі і паўплывае на беларуска-украінская ўзаемаадносіны? Наколькі верагодны перанос цэнтра перамоваў у іншы горад? Гэтыя пытанні ў эфіры "Еўрарадыё" абмяркоўваюць Яўген Прэйгерман, Віталь Портнікаў і Юрый Раманенка.